Знайсці
05.02.2021 / 22:48РусŁacБел

Асноўнае за 5 лютага: Новая ідэя СК, выказванні расійскага пасольства пра Касцюшку, прысуд 15-гадоваму падлетку за палітыку

«Амерыка вярнулася». Байдэн выступіў з першай прамовай па замежнай палітыцы

Прэзідэнт ЗША казаў аб завяршэнні ізаляцыянізму, актывізацыі супрацьстаяння аўтарытарызму ў свеце і ўзмацненні процідзеяння варожым крокам Расіі і Кітая.

СК хоча, каб дэманстранты, за якіх фонды аплацілі штрафы, заплацілі па-новаму

Следчы камітэт не хоча залічваць штрафы, якія замест дэманстрантаў аплаціў нехта іншы. Пра гэта заявіў начальнік УСК па Мінску Сяргей Паско.

Пасольства Расіі ў Беларусі: «Назваць Касцюшку беларускім нацыянальным героем — распісацца ў сваім гістарычным невуцтве»

Эсэмэмшчык пасольства Расіі ў Беларусі пачаў вучыць жыццю Нацыянальны гістарычны музей за выраз «Касцюшка — герой чатырох краін».

МЗС Беларусі аб спрэчцы паміж пасольствам Расіі і Гістарычным музеем: Не трэба з гэтага рабіць драму

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў «Нашай Ніве» спрэчку паміж пасольствам Расіі ў Беларусі і Нацыянальным гістарычным музеем пра Тадэвуша Касцюшку.

Аўтазак, РУУС, Жодзіна: як айцішніка прынялі ў Мінску за брытанскага шпіёна

33-гадовага айцішніка Валерыя Самалазава затрымалі 10 жніўня падчас пратэстаў у Мінску. Мужчына расказвае, што за наступныя чатыры дні прайшоў некалькі колаў пекла: яго збілі ў аўтазаку, там жа ледзь не адарвалі рукі. А праз брытанскія фунты ў кашальку яго нават палічылі брытанскім шпіёнам.

У Гомелі за палітыку судзілі 15-гадовага

У Гомелі вынеслі прысуд 15-гадоваму юнаку з Добруша, які адміністраваў тэлеграм-канал «Даныя карнікаў Беларусі».

Дырэктар Інстытута гісторыі: Бел-чырвона-белы сцяг не вінаваты у тым, хто яго выкарыстоўваў

У пачатку лютага была створаная Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ці адсутнасці ў ёй прыкметаў экстрэмізму. Сярод сілавікоў і чыноўнікаў там знайшлося месца і аднаму гісторыку — дырэктару Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзіму Лакізе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930