Знайсці
05.02.2021 / 19:46РусŁacБел

Навальны ў судзе назваў унука ветэрана прастытуткай і гандляром дзедам

Падчас пасяджэння ў судзе Аляксей Навальны назваў Ігара Калеснікава, унука 94-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ігната Арцёменкі, прастытуткай і гандляром дзедам.

На працэсе па справе аб паклёпе на ветэрана паміж унукам пацярпелага і абвінавачаным адбылася сварка. Аляксей Навальны заявіў, што Калеснікаў гандлюе дзедам і назваў яго «ўнукам-прастытутам».

Па словах абвінавачанага, сваякі выкарыстоўваюць пажылога чалавека «як ляльку» для ўдзелу ў судовым працэсе.

Вось адзін з фрагментаў іх сваркі.

«Добры дзень, мяне завуць Ігар Калеснікаў», — пачынае сведка.

«Вы — гандляр дзедам», — кажа Навальны.

«Аляксей, паспрабуйце заставацца чалавекам», — адказвае Калеснікаў.

«Праблема вашага дзеда, — кажа Навальны, — у тым, што ён выхаваў унука-прастытута».

Абодва крычалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930