Знайсці
05.02.2021 / 19:22РусŁacБел

Раптоўна памёр доктар з Омска, які лячыў Навальнага пасля атручвання

Адзін з найлепшых дактароў Омскай бальніцы хуткай дапамогі, дзе Аляксей Навальны лячыўся адразу пасля атручвання, памёр ад сардэчнага прыступу.

Сяргей Максімішын. Фота CNN

Сяргею Максімішыну, намесніку галоўнага доктара, было 55 гадоў, піша CNN.

«Са шкадаваннем паведамляем, што намеснік галоўнага доктара па анестэзіялогіі і рэанімацыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі №1, супрацоўнік кафедры Омскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдат медыцынскіх навук Максімішын Сяргей Валянцінавіч раптоўна памёр», — напісана ў паведамленні бальніцы. Прычына смерці не ўказваецца.

Прэс-сакратарка Омскага абласнога міністэрства аховы здароўя паведаміла, што, згодна з папярэднімі звесткамі, смерць наступіла ў выніку сардэчнага прыступу.

20 жніўня Аляксея Навальнага першапачаткова шпіталізавалі ў Омскую бальніцу пасля атручвання. Самалёт, дзе знаходзіўся палітык, здзейсніў вымушаную пасадку ў Омску. У гэтай бальніцы Навальнага ўвялі ў медыкаментозную кому, пасля чаго яго перавезлі ў Берлін, дзе ён лячыўся на працягу 5 месяцаў.

Леанід Волкаў, кіраўнік штаба Навальнага, пацвердзіў, што Сяргей Максімішын быў адказным за лячэнне Навальнага, у прыватнасці, за рашэнне ўвесці палітыка ў медыкаментозную кому.

«Максімішын ведаў пра стан Аляксея больш за ўсіх, таму я не адмаўляю, што гэта магло быць наўмыснае забойства, — сцвярджае Леанід Волкаў. — Аднак расійская сістэма аховы здароўя вельмі бедная, таму не дзіўна, што дактары такога ўзросту раптоўна паміраюць. Я сумняюся, што будзе нейкае расследаванне наконт яго смерці».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930