Знайсці
05.02.2021 / 16:03РусŁacБел

57-гадовая мінчанка пазмагаецца за тытул cамай прыгожай жанчыны ў свеце ў катэгорыі 46+

Стала вядома імя канкурсанткі ад Беларусі, якая прадставіць нашу краіну ў фінале Міжнароднага конкурсу Ms&Mrs Top of the World. Сёлета арганізатары ўпершыню ўвялі спецыяльную катэгорыю Classic для жанчын ва ўзросце 46+ і атрымалі шквал заявак у розных краінах свету. Пераможцу нацыянальнага беларускага адбору прафесійнае журы выбірала з больш як 60 місіс або міс ва ўзросце. Нашу краіну прадставіць 57-гадовая мінчанка Таццяна Брэдзелева.

Фінал конкурсу Ms&Mrs Top of the World Classic адбудзецца 25-27 лютага 2021 года. У ім возьмуць удзел жанчыны з 12 краін свету. Беларускі ўпершыню будуць у ліку дам, якія прэтэндуюць на каштоўную карону. Сёлета ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй за тытул пазмагаюцца анлайн, сачыць за перыпетыямі барацьбы можна з любога пункта зямнога шара на сайце конкурсу або ў сацыяльных сетках.

Мадэлі ва ўзросце або age plus, як іх пазначаюць у сваіх партфоліа агенцтвы, заваёўваюць свет. Ні адзін подыумны паказ, ні адна рэкламная здымка сёння не абыходзіцца без сталых жанчын, якія выйшлі з вобраза бабуль-бабулек і паказалі ўсяму свету, што жанчына ў залатым узросце ўсё такая ж прывабная і энергічная. Гэтым тлумачыцца вялікая папулярнасць конкурсу сярод жанчын ва ўзросце.

Прадстаўніца Беларусі Таццяна раней працавала ў будаўніцтве, а цяпер на заслужаным адпачынку, але, як прызнаецца сама, зусім не сядзіць дома. Яна будуе новую кар'еру і ўжо з'яўляецца дасведчанай мадэллю age plus (гэта значыць, па-за ўзросту), брала ўдзел у модных паказах у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У сувязі з тым, што ёй не трэба спяшацца на будоўлю, сёння яна можа значна больш часу надаваць свайму развіццю як асобы. Жанчына наведвае трэніроўкі па ёзе, бачата і тайскім боксе.

«Я не пазіцыяную сябе як прыклад для астатніх і не раблю нічога спецыяльна, проста атрымліваю асалоду ад жыцця ў новым статусе больш свабоднай ад працы жанчыны, пастаянна адкрываю для сябе нешта новае, на што раней не хапала часу, — прызнаецца Таццяна. — Але калі журы ўбачыла ўва мне нешта, што матывуе іншых прадстаўніц прыгожага полу і ўзросту, то я гэтаму рада. У мяне самой ёсць такі матыватар — гэта мой сын, мой галоўны падарунак лёсу. Я заўсёды ганарылася яго поспехамі і дасягненнямі і вельмі рада, што сын падзяляе і мае поспехі таксама. Я ўпэўненая, што ў кожнай жанчыны павінна быць падтрымка. А калі да гэтага прыкладаюцца мэты зрабіць сябе і свет вакол сябе крышачку лепшым, тады ўсё атрымаецца. Далей — толькі вялікія перамогі».

«Нягледзячы на тое, што для ўдзелу ў фінале Ms&Mrs Top of the World не трэба будзе нікуды з'язджаць, этапы адбору будуць не менш сур'ёзнымі. Нашай удзельніцы трэба будзе падрыхтаваць відэавізітоўку, прэзентаваць нацыянальны касцюм і выступіць у жывым эфіры перад мільёнамі гледачоў, якія змогуць назіраць за шоу. Як дасведчаны дырэктар конкурсу без сціпласці скажу, што мы разлічваем толькі на галоўную карону. І сёлета ў нас як ніколі высокія шанцы», — падзялілася дырэктарка Нацыянальнага конкурсу прыгажосці Яўгена Цюленева.

Арганізатары і ўдзельніца пакуль не раскрываюць сакрэт, пра што будзе візітоўка беларускай удзельніцы. Але абяцаюць, што краіна будзе прадстаўлена годна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера