Знайсці
05.02.2021 / 14:01РусŁacБел

Даражэе харчаванне ў садках і школах. У сярэднім на 20-40 капеек у дзень

Павялічаныя нормы выдаткаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 1 лютага №61. Выдаткі выраслі ў сярэднім на 20-40 капеек у суткі на адно дзіця, звяртае ўвагу Tut.by.

Грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ў дзень на аднаго навучэнца ў яслях, яслях-садках, дзіцячых садках, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці павялічаныя да 2,75—4,3 рубля (раней 2,5−3,91 рубля) у залежнасці ад узросту і працягласці знаходжання ў дашкольнай установе.

Выдаткі на харчаванне ў санаторных яслях-садках, санаторных дзіцячых садках, санаторных групах з працягласцю знаходжання 12-24 гадзіны павялічацца да 4,13 рубля (1-2 гады) і 4,97 рубля (3-6 гадоў). Да гэтага яны складалі 3,72 і 4,69 рубля адпаведна.

На харчаванне навучэнцаў у пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях нормы павялічацца з 2,67 да 2,86 рубля.

Калі дзіця ходзіць у групу падоўжанага дня і атрымлівае 3-разавае харчаванне, сутачная норма складзе 3,71-4,08 рубля (раней 3,4−3,78), гэта значыць кошт вырасце прыкладна на 30 капеек.

Павялічацца таксама грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў.

Разам з падаражэннем харчавання з 1 лютага павялічыўся памер дапамог на дзяцей. Прыбаўка склала каля 10,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930