Знайсці
05.02.2021 / 13:26РусŁacБел

Данія пабудуе штучны востраў, а на ім — гіганцкую ветраэлектрастанцыю

Гэты будаўнічы праект стане найбуйнейшым у гісторыі Даніі. Ён злучыць сотні ветравых турбін, каб забяспечыць электраэнергіяй мільёны дамоў.

Фота Depositphotos.com

У чацвер Данія адобрыла праект будаўніцтва штучнага вострава ў Паўночным моры, які стане ветраэнергетычным хабам.

Калі востраў будзе збудаваны, ён будзе даваць электраэнергію для мільёнаў дамоў. Акрамя гэтага, ветравая энергія вострава будзе выкарыстоўвацца ў прамысловасці і транспарце, піша DW.

Гэта рашэнне было прынятае пасля таго, як ЕС абвясціў пра свае планы па электразабеспячэнні. На працягу дзесяцігоддзя краіны ЕС будуць імкнуцца перайсці да ўзнаўляльных крыніц энергіі, а да сярэдзіны стагоддзя паспрабуюць павялічыць выкарыстанне марской ветраэнергетыкі ў 25 разоў.

Востраў плануецца размясціць прыкладна за 80 кіламетраў ад заходняга ўзбярэжжа Даніі. Плошча вострава будзе складаць 0,12 квадратнага кіламетра.

Урад Даніі спадзяецца, што востраў пачне працаваць у 2033 годзе. Першы этап праекта будзе каштаваць прыкладна $33 мільярды.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930