Знайсці
04.02.2021 / 21:48РусŁacБел

Расійская апазіцыя адмовілася ад правядзення мітынгаў у падтрымку Навальнага ў найбліжэйшыя выхадныя

Паплечнікі Аляксея Навальнага не будуць праводзіць мітынгаў у яго падтрымку ў найбліжэйшыя выхадныя, заявіў кіраўнік сеткі штабоў палітыка Леанід Волкаў у эфіры тэлеканала «Дождь».

Па словах Волкава, наступныя мітынгі будуць праводзіцца вясной і летам.

«Калі мы будзем выходзіць кожны тыдзень, мы будзем атрымліваць яшчэ тысячы арыштаваных і сотні збітых. Будзе паралізаваная праца штабоў і будзе немагчымая праца па выбарах ужо за проста так. Гэта не тое, чаго ад нас просіць Аляксей. Аляксей нас просіць сканцэнтравацца на восені [і выбарах у Дзярждуму]. Даставаць яго з турмы мы будзем знешнепалітычнымі метадамі», — сказаў Волкаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера