Знайсці
04.02.2021 / 20:20РусŁacБел

Дэмакратычны рух Ганконга вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

Амерыканскія заканадаўцы вылучылі дэмакратычны рух Ганконга на Нобелеўскую прэмію міру за «смеласць і рашучасць пратэстоўцаў, якія натхнілі ўвесь свет».

Фота Depositphotos.com

У лісце Нобелеўскаму камітэту амерыканскія заканадаўцы заявілі, што больш за 2 мільёны чалавек выйшлі на вуліцу 16 чэрвеня 2019 года ў адказ на рэпрэсіі з боку Пекіна, піша TheGuardian.

«Мы спадзяёмся, што Нобелеўскі камітэт адзначыць тых, хто змагаецца за мір і правы чалавека ў Кітаі, і мы лічым, што дэмакратычны рух у Ганконгу заслугоўвае міжнароднага прызнання», — сцвярджаецца ў лісце.

З чэрвеня 2019 года ў Ганконгу пачаліся пратэсты супраць закона аб экстрадыцыі злачынцаў на тэрыторыю Кітая. Улады Ганконга адмянілі прыняцце закона, але дэманстранты пашырылі свае патрабаванні і пачалі заклікаць да рэформ і расследавання дзеянняў паліцыі супраць дэманстрантаў.

Сярод іншых намінантаў на Нобелеўскую прэмію сёлета — сімвал мірнага руху за грамадзянскія правы беларусаў Святлана Ціханоўская, а таксама амерыканскі рух Black Lives Matter.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930