Знайсці
04.02.2021 / 21:45РусŁacБел

Netflix запаланіў усе намінацыі прэміі «Залаты глобус — 2021»

Сёлета Netflix дамінуе на прэміі «Залаты глобус — 2021». Агулам стрымінгавая платформа атрымала 42 намінацыі: 22 за фільмы і 20 за серыялы. 

Кадр з фільма «Ма Рэйні: маці блюза»

Пасля пачатку пандэміі і закрыцця кінатэатраў ва ўсім свеце прагляды серыялаў і фільмаў ад Netflix імкліва пайшлі ўверх, а прапановы Netflix ад «Ма Рэйні: маці блюза» да «Суда над чыкагскай сямёркай» былі вельмі паспяховымі камерцыйна, а таксама атрымалі станоўчую ацэнку ад кінакрытыкаў, піша DW.

Акторкі Віола Дэвіс і Андра Дэй абедзве былі намінаваныя за выкананне роляў спявачак. Дэвіс выканала галоўную ролю ў біяграфічнай драме Netflix «Ма Рэйні: маці блюза» пра ўплывовую блюзавую спявачку, а Дэй намінавалі за галоўную ролю ў фільме «Злучаныя Штаты супраць Білі Холідэй», які распавядае пра барацьбу джазавай спявачкі з наркатычнай залежнасцю. Прэм’ера фільма адбудзецца 25 лютага.

За ўсю гісторыю гэтай прэміі яе атрымлівалі толькі 5 рэжысёрак-жанчын. А вось сёлета з пяці намінантаў за найлепшую рэжысуру тры жанчыны. Сярод іх Хлоя Чжаа за фільм «Зямля вандроўнікаў», Рэджына Кінг за «Адну ноч у Маямі» і Эміральд Фенэл за фільм «Дзяўчына падае надзеі».

Намінацыю за найлепшую жаночую ролю атрымала Фрэнсіс Макдормэнд, двухразовая ўладальніца «Оскара». У фільме «Зямля вандроўнікаў» яна грае беспрацоўную, якая выбірае вандроўны лад жыцця і пачынае падарожнічаць у фургоне па Амерыцы.

У чацвёртым сезоне серыяла Netflix «Карона» дадаліся два культавыя персанажы: прынцэса Дыяна, ролю якой выканала Эма Корын, і Маргарэт Тэтчэр у выкананні Джыліян Андэрсан. Корын і Алівія Колман, якая грае каралеву Елізавету, намінаваныя ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля», а Андэрсан намінавалі за ролю другога плану.

Саша Барон Коэн і яго фільм «Борат-2» атрымалі намінацыі адпаведна за найлепшую мужчынскую ролю і найлепшую камедыю. Коэна таксама намінавалі на найлепшую мужчынскую ролю другога плану ў фільме «Суд над чыкагскай сямёркай».

Чэдвік Боўзман быў пасмяротна намінаваны за сваю ролю амбіцыйнага трубача ў фільме «Ма Рэйні: маці блюза». Чэдвік Боўзман памёр у жніўні 2020 года пасля трохгадовай барацьбы з ракам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930