Знайсці
04.02.2021 / 16:11РусŁacБел

У Камянецкім раёне «Фальксваген» пасля сутыкнення з «Джылі» вылецеў на абочыну і збіў жанчыну

Дарожная аварыя адбылася 3 лютага каля 15:55 на аўтадарозе «Пясчатка — Камянец — Шарашова — Свіслач».

57-гадовы кіроўца на «Джылі», выязджаючы з другараднай дарогі, не саступіў дарогу і сутыкнуўся з «Фальксвагенам», якім кіраваў 63-гадовы кіроўца, паведамляе ДАІ.

У выніку сутыкнення Фольксваген выехаў на правую па ходзе руху абочыну, здзейсніў наезд на 45-гадовую жанчыну, пасля чаго аўтамабіль з'ехаў у кювет.

У выніку здарэння жанчына-пешаход з цяжкімі траўмамі шпіталізавана ў медыцынскую ўстанову.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера