Знайсці
04.02.2021 / 15:23РусŁacБел

З раніцы на паверхах офіса кампаніі Green у Мінску працуюць сілавікі

Работнікі праваахоўных органаў з раніцы працуюць у бізнэс-цэнтры «Дэльта» на Ціміразева, 72. Іх цікавасць тычыцца паверхаў, на якіх размешчаны офіс кампаніі «Грынрозніца», якая прадстаўляе гіпермаркеты Green, піша Tut.by.

— З самай раніцы, з васьмі гадзін, на трэцім-чацвёртым паверхах бізнэс-цэнтра «Дэльта» стаяць хлопцы маладыя — кантралююць усё. Тут размешчаны офісы кампаніі Green. Унізе — шэрая Газэль з таніраваным шклом, — паведаміў чытач.

Сапраўды, офіс кампаніі ТАА «Грынрозніца» знаходзіцца ў гэтым бізнэс-цэнтры.

Пакуль невядома, хто менавіта з сілавых органаў працуе на месцы. Прыехалі — у цывільным. Паводле інфармацыі супрацоўнікаў бізнэс-цэнтра і аднаго са сваякоў супрацоўнікаў кампаніі, у офісе — спецыялісты Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

— Супрацоўнікі офіса выходзяць пакурыць у суправаджэнні гэтых хлопцаў, — кажа сведка. — І вяртаюцца назад.

Tut.by ужо некалькі гадзін спрабуе звязацца з супрацоўнікамі кампаніі «Грынрозніца» — пакуль беспаспяхова: тэлефоны ў асноўным недаступныя. Некалькі чытачоў паведамілі, што іх родныя, якія працуюць у офісе, не выходзяць на сувязь.

У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў адмовіліся ад каментароў па гэтай тэме, удакладніўшы, што не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930