Знайсці
03.02.2021 / 18:10РусŁacБел

Лідара апазіцыйнай партыі запрасілі на «Усебеларускі сход» — але без права голаса

Кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігара Барысава па тэлефоне запрасілі прыняць удзел у працы «Усебеларускага народнага сходу». Праўда, не ў якасці дэлегата, а госця.

Ігар Барысаў (у цэнтры). Юрый Губарэвіч (злева) і Рыгор Кастусёў (справа) запрашэнняў пакуль не атрымалі

Званіў Барысаву кіраўнік Апарата савета міністраў Канстанцін Бурак. Статус госця абазначае, што выступіць Барысаў тэарэтычна зможа, а вось галасаваць — не. Ці будзе ўдзельнічаць сацыял-дэмакрат у гэтай сходцы? «Трэба яшчэ параіцца з аднапартыйцамі», — кажа Барысаў.

Такое самае запрашэнне накіравалі кіраўніку партыі «Грамада», экс-кандыдату ў прэзідэнты Сяргею Чэрачню.

Рыгору Кастусёву з БНФ, Андрэю Дзмітрыеву з «Гавары праўду» і Мікалаю Казлову з АГП пакуль ніхто не тэлефанаваў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930