Знайсці
03.02.2021 / 17:26РусŁacБел

У Жлобіне зноў без ацяплення і гарачай вады засталіся пад сотню дамоў

У Жлобіне 3 лютага адразу ў некалькіх мікрараёнах прапала ацяпленне, адсутнічае падача гарачай вады. Аварыйная брыгада спрабуе ліквідаваць непаладкі, але абяцае зрабіць гэта не раней за 20-ю гадзіну, паведамляюць «Моцныя навіны».

Аналагічная сітуацыя адбылася ў горадзе два тыдні таму. Тады ў раёне бульвара металургаў прарвала трубаправод, 86 жылых дамоў, многія садкі і школы засталіся без ацяплення ў 22-градусны мароз.

У дзяжурнай частцы растлумачылі, што аварыя гэтым разам зноў звязаная з прарывам. Прычым, па ўсёй верагоднасці, паломка ў тым жа месцы, дзе і раней.

Жыхарам Жлобіна абяцаюць вярнуць цяпло ў дамы не раней за 8-ю вечара. На дварэ цяпер нуль градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930