Знайсці
03.02.2021 / 15:23РусŁacБел

У Віцебску за выкарыстанне балончыка супраць сілавікоў пракурор просіць шэсць гадоў калоніі

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 3 лютага адбылося чарговае пасяджэнне па крымінальнай справе Арцёма Ісакава. Яго абвінавачваюць паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў»), паведамляе spring96.org.

spring96.org

Справу разглядае суддзя Сяргей Будрэвіч.

Па справе праходзяць дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, якія на ранейшых пасяджэннях давалі свае паказанні. Ісакава абвінавачваюць ва ўжыванні пярцовага балончыку ў дачыненні да вышэйзгаданых супрацоўнікаў МУС.

Арцём Ісакаў быў затрыманы 25 кастрычніка ў межах адміністрацыйнага разбіральніцтва. За парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах яго аштрафавалі на 10 базавых велічыняў. У межах крымінальнай справы знаходзіцца ў СІЗА ад 28 кастрычніка.

Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў.

Дзяржаўная абвінаваўца Крысціна Мацвеева запрасіла для Арцёма Ісакава 6 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд будзе абвешчаны 4 лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера