Знайсці
03.02.2021 / 14:06РусŁacБел

Памёр комік, аўтар «Рудабельскай паказухі» Васіль Качэня. Яму было ўсяго 36 гадоў

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў ягоны сябар Андрэй Павук. Прычыны смерці невядомыя. Брат знайшоў Васіля нежывым на падлозе, калі зайшоў праведаць.

Васіль Качэня, фота з Укантакце.

«Мы з Васілём знаёмыя ад пачатку 2000-х. Сам ён родам з Ельска, а ў Акцябрскім апынуўся як перасяленец.

Васіль вучыўся на мастака ў Бабруйску, там трапіў у рыцарскі клуб. Ведаю, што ўзнаўляў шлемы, мячы.

Прыязджаў з рыцарамі да нас на дзень горада. Гэта быў вельмі харызматычны, імпазантны чалавек, металіст, жартаўнік. І калі я пачаў займацца блогерствам, з разлікам на шоу, то ўспомніў пра Васіля», — расказвае Павук.

Васіль Качэня палюбіўся публіцы. Чытаючы афіцыйныя навіны, рабіў гэта на трасянцы, парадыйна, вельмі таленавіта. Людзям падабалася гэтая іпастась Васіля, здаецца, яму атрымалася рэалізаваць сябе ў ролі вядоўцы і акцёра.

Да супрацы блогераў запрашаў тэлеканал «Белсат», яны мелі колькі хвілін у гумарыстычнай перадачы «Вячэрнія шпілі».

На жаль, Качэня меў вялікую загану, а менавіта — любоў да алкаголю. Хутчэй за ўсё, менавіта гэта і стала прычынай смерці. Качэня мог на тыдні сыходзіць у запой, нідзе не з’яўляцца, асабліва калі пайшлі ахвяраванні за відэа «Рудабельскай паказухі».

Раней на жыццё ён зарабляў тым, што фарбаваў машыны, рабіў зваршчыкам.

Андрэй Павук восенню з’ехаў у Літву, прапанаваў гэта зрабіць і Васілю, але яму было цяжка мяняць свой лад жыцця, таму мужчына застаўся ў Беларусі.

Вядома, што па месцы прапіскі Качэні сілавікі прыходзілі з вобшукам па справе аб масавых беспарадках. У якасці каго там праходзіў Качэня, незразумела.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930