Знайсці
02.02.2021 / 23:16РусŁacБел

У Полацку хлопец падпаліў хлеў, каб абакрасці 90-гадовую пенсіянерку

У Полацку 22-гадовы хлопец скраў у пенсіянеркі з дома 1500 рублёў. А каб выманіць жанчыну на вуліцу і пракрасціся ў жыллё, падпаліў хлеў, распавядае міліцыя.

З дома 90-гадовай пенсіянеркі невядомы выкраў сумку з 1500 рублямі. Крадзеж жанчына выявіла пасля пажару — гарэў хлеў у двары.

Вечарам у дом да пенсіянеркі зайшоў хлопец — у цёмным касцюме з капюшонам, з маскай на твары. Малады чалавек паведаміў жанчыне, што гарыць хлеў. Госць і дачка пенсіянеркі выбеглі на вуліцу і сталі тушыць агонь.

Хлопец вярнуўся ў хату і папрасіў у гаспадыні тэлефон, каб выклікаць ратавальнікаў. Жанчына паказала на дзверы ў іншы пакой, дзе і ляжала торба з грашыма. Малады чалавек вынес яе.

Хлопца затрымалі.

Распачатыя крымінальныя справы за крадзеж і падпал.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930