Знайсці
02.02.2021 / 20:23РусŁacБел

Навальнаму прысудзілі 2 гады 8 месяцаў калоніі

Аляксею Навальнаму абвясцілі прысуд: адмяніць умоўны тэрмін і адправіць у калонію на 3 гады і 6 месяцаў за парушэнне выпрабавальнага тэрміну па справе «Іў Рашэ».

Навальны павінен будзе адбыць у калоніі агульнага рэжыму тры з паловай гады пазбаўлення волі за вылікам тэрміну, праведзенага пад хатнім арыштам (каля 10 месяцаў).

Падчас выязнога пасяджэння, якое прайшло ў Масгарсудзе, прадстаўнік Федэральнай службы выканання пакаранняў паведаміў, што Навальны больш за 50 разоў парушыў правілы выпрабавальнага тэрміну, у тым ліку не прыходзіў на рэгістрацыю ў ведамства, як таго патрабавалі ўмовы ўмоўнага пакарання. Пракуратура падтрымала пазіцыю службы. Адвакаты палітыка патрабавалі адхіліць хадайніцтва службы.

Падчас працэсу ў Масгарсудзе паліцыя затрымала больш за 300 чалавек, якія прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Навальнага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930