Знайсці
02.02.2021 / 16:38РусŁacБел

«У бусе экскурсавод працягвала расказваць пра горад». Як групу з гідам адправілі на Акрэсціна

У нядзелю, 31 студзеня, у цэнтры горада затрымалі экскурсійную групу. Гіда Аксану Манкевіч пакаралі 15 суткамі, астатнім далі суткі і штрафы. Даведаліся падрабязнасці гэтай дзіўнай гісторыі.

Група ў той дзень сабралася на экскурсію на агляднай пляцоўцы каля Ратушы. Маршрут праходзіў па праспекце Незалежнасці. 

«Нас было 10 чалавек. Бусы шныралі па праспекце раз на некалькі хвілін. Пакуль мы ішлі ад універмага «Цэнтральнага» да гатэля «Мінск», дзе нас затрымалі, яны прытармажвалі побач, разглядалі, але ехалі далей. Пасля з аднаго буса выскачыў АМАП, падбег, але пачуўшы, што Аксана расказвала пра чарговае месца, сілавікі вярнуліся ў бус і з’ехалі.

Мы паспелі прайсці да наступнай кропкі, калі спыніўся чарговы бус, і на гэты раз нам прапанавалі прайсці для праверкі дакументаў асобы.

Ніякіх пікетаў побач я не бачыла. Па праспекце ішоў паток людзей, па якім прынцыпе затрымлівалі — не зразумела», — разважае Юлія, адна з удзельніц экскурсіі, якая атрымала 870 рублёў штрафу. 

Пра тое, што адбывалася ў бусе за некалькі хвілін да таго, «Нашай Ніве» распавядаў іншы затрыманы:

«Па рацыі супрацоўнікам сказалі браць групу на праспекце. «Колькі чалавек браць?» — «Колькі возьмеце»

У бусе экскурсавод працягнула расказваць пра горад.

«Гэта было вельмі нечакана і для нас, і для АМАПа», — смяецца дзяўчына.

Групу адвезлі ў Фрунзенскае РУУС, на усіх склалі пратаколы па артыкуле 23.34. Людзі пыталіся, чаму іх затрымалі для выяўлення асобы, а цяпер пачалі адміністрацыйны працэс. «Трэба было пытаць у тых, хто затрымліваў», — толькі і адказвалі ім.

Да суда жанчын адправілі на Акрэсціна.

«Нас было 15 чалавек на чатырохмесную камеру. Дзяўчаты з суседняй камеры паспелі сказаць ў калідоры, што іх 8 чалавек на двухмесную».

Справы Юліі і некаторых іншых жанчын з экскурсійнай групы разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Наталля Бугук. Хадайніцтвы аб запыце відэа з камер назірання яна адхіліла.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930