Знайсці
02.02.2021 / 16:11РусŁacБел

Знакаміты сурок Філ з ЗША прадказаў познюю вясну

У амерыканскім горадзе Панксатоні, штат Пенсільванія, сурок па мянушцы Філ «спрагназаваў» познюю вясну 2021 года.

Раніцай 2 лютага яго дасталі з нары на ўзгорку Гоблер-Ноб. Згодна з традыцыяй, калі жывёла спалохаецца свайго ценю і хаваецца ў нару, то зіма працягнецца яшчэ доўгі час.

Пры гэтым калі сурок не бачыць свайго ценю, то вясна будзе ранняй.

Трэба сказаць, што ў Еўропе, і ў Беларусі, прыкметы на 2 лютага крыху іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера