Знайсці
02.02.2021 / 15:50РусŁacБел

Расійская вакцына «Спадарожнік V» даказала высокую эфектыўнасць

Вынікі апошняй трэцяй фазы клінічных выпрабаванняў расійскай вакцыны «Спадарожнік V» (ёй прышчапляюць у Беларусі) прадэманстравалі 91,6-працэнтную эфектыўнасць супраць каранавіруса.

Высновы, аб якіх паведамляецца ў прэс-рэлізе, раскрыты ў аўтарытэтным медыцынскім часопісе Lancet.

У тэсціраванні вакцыны ўзялі ўдзел 19 866 чалавек, якія атрымалі першую і другую дозы прэпарату або плацэба. Да канца даследавання былі зафіксаваныя 78 выпадкаў захворвання на COVID-19. Для людзей, старэйшых за 60 гадоў, эфектыўнасць «Спадарожніка V» склала 91,8%, што статыстычна не адрознівалася ад даных, атрыманых у групе добраахвотнікаў ад 18 да 60 гадоў.

Адзначаецца, што вакцына забяспечвае поўную абарону супраць цяжкіх выпадкаў захворвання на каранавірусную інфекцыю. Цяжкая форма COVID-19 развілася толькі ў 20 чалавек, якія атрымлівалі плацэба. У 98% паддоследных выпрацаваўся гумаральны імунітэт, а ў 100 працэнтаў — клеткавы імунітэт. Пры гэтым узровень антыцелаў у тых, хто прышчапіўся, вышэйшы, чым у тых, хто перахварэў.

Большасць пабочных эфектаў назіраліся ў лёгкай форме і вызначаліся агульным нездароўем, галаўным болем, невысокай тэмпературай і рэакцыяй у месцы ўвядзення прэпарату. Адсутнічаюць моцныя алергічныя рэакцыі, уключаючы анафілактычны шок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930