Знайсці
02.02.2021 / 14:29РусŁacБел

«Нельга ганьбіць Эрмітаж». Расійская выстава Фабержэ выклікала скандал

Калекцыянер Андрэй Ружнікаў сцвярджае, што сярод экспанатаў выставы — як мінімум 20 падробак, і абвінавачвае дырэктара Эрмітажа Міхаіла Піятроўскага ў падрыве аўтарытэту музея.

Фота Depositphotos.com

Эрмітаж заклікаюць закрыць выставу Фабержэ, якая складаецца ў тым ліку з асабістай калекцыі мільярдэра Аляксандра Іванова, пасля таго, як вядомы эксперт Андрэй Ружнікаў заявіў пра наяўнасць у калекцыі шматлікіх падробак, піша The Guardian.

У лісце арт-дылер Андрэй Ружнікаў абвінаваціў дырэктара Эрмітажа ў падрыве аўтарытэту музея пасля арганізацыі выставы «Фабержэ: ювелір імператарскага двара», якая мусіць доўжыцца да 14 сакавіка.

Ружнікаў пераконвае, што ў выставе не менш за 20 падробак, таму выставу, якая з’яўляецца першай вялікай падзеяй датычна Фабержэ ў Санкт-Пецярбургу з 1993 года, трэба неадкладна закрыць. «Я хачу, каб гэтая ганьба скончылася. Я хачу, каб выставу закрылі і забыліся пра яе. Нельга так ганьбіць Эрмітаж», — сцвярджае ён.

Эрмітаж і Аляксандр Іваноў абвяргаюць гэтыя прэтэнзіі. Мільярдэр прадастаўляе дакументы, што пацвярджаюць сапраўднасць экспанатаў, якія Эрмітаж прывёз з Музея Фабержэ ў Бадэн-Бадэне, заснаванага Аляксандрам Івановым у 2009 годзе.

У цэнтр спрэчкі трапіла «Юбілейнае яйка», якое быццам Мікалай II падарыў імператрыцы Аляксандры Фёдараўне на 10-ю гадавіну іх вяселля ў 1904 годзе.

Цікавасць расіян да творчасці Карла Фабержэ, ювеліра з Санкт-Пецярбурга, чыя майстэрня афіцыйна пастаўляла каштоўнасці ў імператарскі двор з 1885 да 1917 года, у апошнія гады значна вырасла. Пасярэднікам паміж калекцыянерамі і экспанатамі Фабержэ выступае расійскі мільярдэр Аляксандр Іваноў, які стаў вядомы ў Еўропе пасля гучнага набыцця ювелірных каштоўнасцяў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930