Знайсці
01.02.2021 / 19:42РусŁacБел

Пенсіянерак са сталічнай Малінаўкі пакаралі працяглымі «суткамі»

Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў сёння справы пенсіянерак, якіх затрымалі яшчэ 29 студзеня на вуліцы Рафіева, паведамляюць праваабаронцы.

Усяго было затрымана 7 жанчын, але ноччу 68-гадовую Ніну Кавалгіну ўсё ж адпусцілі. Са слоў яе сына, пенсіянеркі сустрэліся, каб сабраць грошы для хворага дзіцяці.

61-гадовую Ірэну Курацкую суддзя Маскоўскага раёна Пірожнікава адправіла на 15 сутак арышту. Жанчына перамагла рак, цяпер у яе рэмісія.

Таццяна Ледак па рашэнні суддзі Лідзіі Целіцы правядзе 15 сутак на Акрэсціна. На судзе жанчына патлумачыла, што яна з астатнімі пенсіянеркамі збіралі грошы на лячэнне дзіцяці. Яшчэ ў іх былі плакаты ў падтрымку Ігара Лосіка. 62-гадовая Таццяна паведаміла, што дома яе чакае хворая 85-гадовая маці.

62-гадовая Ларыса Свірыдовіч вызвалена са штрафам у 50 базавых па рашэнні суддзі Святланы Бандарэнка.

56-гадовай Таццяне Сянькевіч суддзя Сяргей Кацэр таксама прысудзіў па арт. 23.34 КаАП 15-суткавы арышт.

Гэты ж суддзя таксама адправіў на 15 сутак і Святлану Жмаеву 1960 года нараджэння. Пенсіянерка сказала, што накіроўвалася ў сад па ўнука, але ўбачыла жанчын, падышла да іх, каб паглядзець на плакаты. У гэты час іх усіх і затрымалі.

Суддзя Малашанка пакарала 15-суткавым арыштам 65-гадовую Таццяну Дамброўскую.

У выніку, суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў пенсіянерак агулам на 75 сутак і 50 базавых (1450 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930