Знайсці
01.02.2021 / 18:26РусŁacБел

Два гады хатняй «хіміі» і 2000 рублёў кампенсацыі. Асудзілі мужчыну за абразу валожынскага міліцыянера

Мінскі раённы суд 1 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Дзяшчэні. Яго абвінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядала суддзя Алена Новікава. Дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Фаміна.

З матэрыялаў следства вядома, што 20 верасня Дзяшчэня наўмысна, з дапамогай тэлефона размясціў у суполцы газеты «Радзіма» УКантакце паведамленне зневажальнага характару, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.

Пацярпелы — супрацоўнік міліцыі Павел Курс.

На папярэднім судовым пасяджэнні дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Аляксандра Дзяшчэні два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.

Суддзя Алена Новікава вынесла прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Апроч гэтага Дзяшчэня павінен выплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Арышт на тэлевізар, тэлефон і мікрахвалёўку пакінуць у сіле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930