Знайсці
01.02.2021 / 17:45РусŁacБел

У Жлобіне асудзілі трох работнікаў БМЗ за спробу страйку

1 лютага на судзе ў Жлобіне пракурор прыйшоў да высновы, што віна траіх абвінавачаных даказаная цалкам, піша Радыё Свабода.

Ігара Поварава асудзілі на тры гады калёніі, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара — на два з паловай гады калёніі.

Вырак вынес судзьдзя Яўген Ерафееў. Дзяржаўны абвінаваўца Андрэй Аношка патрабаваў для падсудных па 3 гады пазбаўленьня волі кожнаму.

Работнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара судзілі за падзеі 17 жніўня, калі яны спрабавалі пачаць страйк. Тады спынілася праца ўсіх трох печаў на прадпрыемстве.

На знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту яны разам зь іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналягічнага транспарту на заводзе.

На сустрэчы з працоўнымі 17 жніўня кіраўніцтва абяцала, што нікога ня будзе караць. Але пазьней Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за «арганізацыю і правядзеньне незаконных групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу).

Крымінальную справу ў дачыненьні яшчэ аднаго рабочага — Паўла Магідава — вылучылі ў асобную вытворчасьць. Грамадзянін Расеі вымушана зьехаў за мяжу.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930