Знайсці
01.02.2021 / 16:05РусŁacБел

Стартап Ілана Маска ўжывіў у мозг малпы чып, які дазваляе сілай думкі гуляць у відэагульні

Нейратэхналагічны стартап Neuralink мільярдэра Ілана Маска, які распрацоўвае інтэрфейс для падключэння мозгу да камп'ютара, паспяхова ўжывіў у мозг малпы чып, пасля чаго яна стала здольная гуляць у відэагульні з дапамогай розуму.

Пра гэта заснавальнік кампаніі Ілан Маск распавёў у чаце ў дадатку Club house, паведамляе meduza са спасылкай на Bloomberg.

«У нас ёсць малпа з бяздротавым імплантатам у чэрапе з малюсенькімі дратамі, якая можа гуляць у відэагульні з дапамогай свайго розуму», — сказаў ён.

Маск адзначыў, што імплант незаўважны, а малпа «шчаслівая». Па словах прадпрымальніка, кампанія Neuralink разлічвае, што паддоследныя малпы будуць гуляць адна з адной у інтэлектуальны пінг-понг.

Маск паабяцаў у найбліжэйшы час, прыкладна праз месяц, паказаць відэа з малпамі, якія гуляюць у відэагульні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера