Знайсці
01.02.2021 / 15:33РусŁacБел

У нядзелю ў Мінску затрымалі цэлую экскурсійную групу. Ім даюць суткі і штрафы

Затрыманні прайшлі яшчэ ў самым пачатку экскурсіі. Справы ўдзельнікаў і ўдзельніц экскурсіі па праспекце Незалежнасці разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна 1 лютага.

На судзе экскурсаводка Аксана Манкевіч сваю віну па арт. 23.34 КаАП ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве не прызнала і хадайнічала пра запыт відэа з камер назірання, каб даказаць, што яна вяла экскурсію, паведамляе «Новы час» са спасылкай на праваабаронцаў.

Суддзя Наталля Бугук адхіліла гэтае хадайніцтва. Аксана распавяла, што яшчэ ў пачатку экскурсіі на пр. Незалежнасці з'явіліся бусы і затрымалі 7 чалавек з экскурсіі. Суддзя Бугук прызнала Манкевіч вінаватай і асудзіла на 15 сутак.

Яшчэ адну ўдзельніцу экскурсіі Юлію Бажкову аштрафавалі на 870 рублёў (30 базавых), бо ў Юліі ёсць 11-гадовае дзіця.

Юрыстка Кацярына Бяссонава гэтак жа хадайнічала аб запыце відэа з камер назірання, але ёй таксама было адмоўлена. Суддзя Бугук зачытала пісьмовыя матэрыялы справы, у якіх былі скрыншоты з «заклікамі ва ўдзеле ў рэпетыцыйным маршы перад УНС». Юлія абурылася і спытала, як гэта тычыцца яе затрымання, на што суддзя адказала, што «тут толькі суд можа задаваць пытанні».

Скрыншоты з «заклікамі» прыклалі да спраў усіх удзельнікаў экскурсіі. У выніку Бяссонава адправілася на 15 сутак па рашэнні суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера