Знайсці
01.02.2021 / 15:02РусŁacБел

Салісту «Беларускіх песняроў» Валерыю Дайнеку забаранілі ўезд ва Украіну за наведванне Крыма

У пункце пропуску «Барыспаль» у нядзелю супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны выявілі грамадзяніна Беларусі, які незаконна наведаў Крым.

Мяркуючы па відэа, гэта экс-удзельнік «Песняроў», саліст гурта «Беларускія песняры» Валерый Дайнека.

Памежная служба выявіла, што ён летам 2020 года незаконна, парушаючы парадак уезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе, наведаў паўвостраў.

Спявак пацвердзіў, што дабіраўся да Крыма самалётам для ўдзелу ў журы фестывалю.

«За парушэнне ўкраінскага заканадаўства памежнікі забаранілі грамадзяніну Беларусі ўезд у нашу краіну тэрмінам на 3 гады. Беларус вылецеў рэйсам у Мінск», — гаворыцца ў паведамленні памежнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031