Знайсці
01.02.2021 / 14:49РусŁacБел

«З васьмі чалавек у камеры — пяць «палітычныя». Заснавальніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая апісала побыт у СІЗА

Аляксандра Слуцкая, дачка заснавальніцы беларускага Прэс-клуба Юліі Слуцкай, у сваім фэйсбуку распавяла пра побыт маці ў СІЗА на Валадарскага.

press-club.by

«Мама трымаецца малайцом, перадае ўсім велізарнае прывітанне, і вялікі дзякуй за падтрымку. «Сябры і знаёмыя знаходзяць такія важныя словы для мяне цяпер!» Нашы лісты як «нітачкі, якія злучаюць мяне з нармальным светам. Я адчуваю, як яны выцягваюць мяне», — цытуе Аляксандра лісты маці.

«Вяртаемся ў раскіданую камеру»

Падчас ператрусаў нас усіх, акрамя дзяжурных, выводзяць у карцар. Гэта памяшканне метр на тры з паловай. У далёкім канцы прыбіральня. Над ёй замест зліву кран з вадой. То-бок, гэта яшчэ і рукамыйніца. Замест вентыляцыі над унітазам дзірка, ацяплення няма. Вельмі сыра і халодна. Драўляная дошка-ложак на дзень прыкручваецца да сцяны. Апошні хлопчык сядзеў тут 17 сутак.

Вяртаемся ў раскіданую камеру. Сумкі з-пад ложкаў высунутыя, матрацы загорнутыя, рэчы выкінутыя на ложкі.

«Гулялі па самым краі дворыка, каталіся з горкі»

Па панядзелках у нас дзень лазні. У лазню трэба ісці па вуліцы. Дзяўчынкі ідуць у халатах і гумовых тапках на босую нагу. Я надзяваю шкарпэткі і спартыўны касцюм. На 8 чалавек пяць кранаў.

Душаў няма, проста льецца струя вады. На тое, каб памыцца, у нас 20 хвілін. Уключаючы апрананне і распрананне. Сёння мы гулялі па самым краёчку панадворка, бо па цэнтры была велізарная лужына. У самым куце ўтварылася горка снегу, сантыметраў 60. Дзяўчынкі прымудрыліся на гэтай горцы катацца)

Пад акно камеры прыходзіць вялікі руды кот і гучна крычыць.

Прыходзіць як па гадзінах — два разы на дзень. Мы яго падкормліваем. Думаю, што не толькі мы. Калі вельмі пастарацца, ката можна разгледзець праз жалезныя пруты на вокнах.

У мяне ўсё добра, наколькі гэта магчыма. Адзін дзень хварэла, але з лекамі, якія ты мне перадала, вельмі хутка выкараскалася. Толькі кашаль не спыняецца. Але, напэўна, гэта рэакцыя арганізма на курэнне.

Упарта працягваю рабіць па дзве трэніроўкі ў дзень. У любых умовах.

Прывучылася па раніцах есці аўсянку — заліваю шматкі кіпенем, дадаю сушаных журавін, міндальных шматкоў, арэхаў — і супер-каша гатовая!

На абед — распушчальны суп з хлябцом. Увечары — грачаныя шматкі або пюрэ з салодкім перцам, памідорамі і каўбасой.

У камеры ёсць свой заведзены парадак. Шмат дробных правілаў, якія палягчаюць прымусова-сумеснае жыццё. Напрыклад, той, хто ідзе ў туалет, уключае ваду. І калі не курыць — паліць кнот. Кожны раз выціраем сурвэткамі пасля сябе ўнітаз, выціраем падлогу.

Калі ў камеру хтосьці ўваходзіць — усе павінны ўстаць і закласці рукі за спіну. Працягваецца крызіс з лістамі. Мы ўжо месяц не атрымлівалі ніякіх вестак з дому. Усе на нервах. Пару разоў прынеслі некалькі паштовак без зваротных адрасоў ад чужых людзей. (Апдэйт — некаторыя лісты ўсё ж пачалі прарывацца!)

Трэба прызнаць, што калі ёсць яшчэ людзі, якія атрымліваюць інфармацыю толькі з тэлевізара, то прамыванне мазгоў выдатнае. Пачынаю заўважаць, што паддаюся нават я, вельмі добра дасведчаная, што гэта паралельная рэальнасць.

«Усе, уключаючы палітычных, маральна рыхтуюцца ісці адседжваць тэрміны ў гомельскую калонію»

У нас у камеры цяпер 8 чалавек. 3 па наркатычным артыкуле, астатнія — палітычныя. Адна дзяўчынка ўжо атрымала 12 гадоў, цяпер ідуць апеляцыі. У турму яна трапіла ў першы раз, дома яе чакаюць двое маленькіх дзяцей. Жах! Яшчэ большы жах, што ўсе, уключаючы палітычных, маральна рыхтуюцца ісці адседжваць тэрміны ў гомельскую калонію.

Распавяду пра дзяўчынак у камеры.

Тоня. Была валанцёрам «Краіны для жыцця». Муж цяпер у гэтай жа турме. За двума маленькімі дзецьмі глядзяць бацькі. Ёй за 30. Вельмі спакойная, упэўненая, пісьменная.

Маша — актыўны ўдзельнік студэнцкага руху. Вучылася ў Акадэміі мастацтваў. Зусім юная, тоненькая. Ідэалістка.

Саша — ёй ледзь за 20, яна сірата. Падобная на маленькага фламінга (у галаве ружовыя пасмы). Вельмі разумненькая, добра малюе. Яна валанцёрыла, выкідала мяшок са смеццем, які збірала за пратэстоўцамі. Ёй закідаюць будаўніцтва барыкад. Хутка суд.

Аліна. Яна ўкусіла за нагу міліцыянта ў РУУС, які заламаў ёй рукі.

Пераклад Новага часу

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера