Знайсці
01.02.2021 / 12:58РусŁacБел

Выкладчыкаў БДУ, якіх затрымалі ў дзень прыезду Лукашэнкі ва ўніверсітэт, асудзілі на 14-15 сутак за «непадпарадкаванне»

29 студзеня Аляксандр Лукашэнка прыязджаў у БДУ — размаўляць са студэнтамі. У гэты ж дзень стала вядома аб затрыманні трох выкладчыкаў універсітэта.

Святлана Волчак

Дваіх з іх — Паўла Пятрова з факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій і яго былую калегу Святлану Волчак — судзілі за непадпарадкаванне па артыкуле 23.4 КаАП. Наступныя 14-15 дзён яны правядуць пад арыштам, піша Tut.by.

Былую выкладчыцу БДУ і ўдзельніцу страйкама ўніверсітэта Святлану Волчак затрымалі раніцай 29 студзеня. Яна паспела напісаць, што дзверы яе кватэры ўзломваюць. Пасля гэтага сувязь з ёй знікла. У той жа дзень яе судзілі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Як паведамляюць сваякі і валанцёры, экс-выкладчыцу БДУ прызналі вінаватай і прызначылі 14 дзён арышту.

Разам са Святланай затрымалі і яе мужа Міхаіла Волчака. Яго таксама судзілі па артыкуле 23.4. Рашэнне суда — 15 сутак арышту.

Павел Пятроў — адзін са стваральнікаў беларускага спадарожніка BSU Sat-1 — выкладаў на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. Яго таксама затрымалі раніцай 29 студзеня, а 1 лютага асудзілі па артыкуле 23.4.

У пратаколе пазначана, што Павел Пятроў аказаў супраціў, калі супрацоўнікі органаў выводзілі яго з пад'езда: ён трымаўся за поручні, сядаў на зямлю, упіраўся нагамі. У сваіх тлумачэннях суду выкладчык распавёў, што каля 10-й раніцы 29 студзеня да яго прыйшлі восем супрацоўнікаў міліцыі, якія ў прысутнасці панятых канфіскавалі ў яго тэхніку. Пасля яго павезлі ў РУУС, цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна. Ніякага супраціву, сцвярджаў Павел, ён не аказваў. Суд Фрунзенскага раёна вырашыў, што віна выкладчыка даказаная, — і прызначыў яму 15 сутак арышту.

Акрамя гэтага, увечары 28 студзеня затрымалі выкладчыцу геаграфічнага факультэта БДУ Вольгу Кавалеўскую. На яе склалі два пратаколы — па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП. 29 студзеня яе справу разгледзелі ў судзе Фрунзенскага раёна і, паводле інфармацыі валанцёраў, накіравалі на дапрацоўку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера