Знайсці
01.02.2021 / 12:51РусŁacБел

Топ-менеджару «Зубр капітал» Яўгену Бачышчаву далі 15 сутак арышту

Суддзя Лідзія Цяліца прысудзіла топ-менеджару «Зубр Капітал» Яўгену Бачышчаву 15 сутак арышту. Ён быў затрыманы ўчора.

«Зубр Капітал» — інвестфонд, які ўкладае грошы ў перспектыўныя прыватныя беларускія кампаніі.

Яўген Бачышчаў кіруе дэпартаментам кантролінгу і менеджменту рызык, ён член савета дырэктараў СофтКлуб і назіральнік у саветах дырэктараў av.by, Uniflex, Softline (беларускі контур), ROBOLAB, MediaCube, Атлант Кансалт.

Таксама ўчора быў затрыманы прадстаўнік «Зубр капітал» Мікалай Шастак.

15 сутак арышту атрымала і дачка эканаміста Вадзіма Ёсуба Наталля.

Праўда, пазней яе бацька паведаміў, што Наталлю адпусцілі з Акрэсціна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера