Знайсці
01.02.2021 / 12:47РусŁacБел

У Мінску п'янога кіроўцу з 3,40 праміле пераследавалі палову МКАД

Здарэнне адбылося ў нядзелю каля 20:00, паведамляе ДАІ.

У 102 патэлефанаваў неабыякавы грамадзянін, які распавёў, што ў раёне МКАД — вул. Кіжаватава (Курасоўшчына) рухаецца «Таёта», за рулём якой, магчыма, нецвярозы кіроўца.

Супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага РУУС выехалі да месца здарэння. Пабачыўшы гэты аўтамабіль, падалі сігнал аб спыненні, але кіроўца не адрэагаваў. Пачалася пагоня, на неаднаразовыя сігналы аб прыпынку парушальнік не рэагаваў і працягваў рухацца.

Урэшце яго затрымалі ў раёне МКАД — Даўгінаўскі тракт.

Кіроўца быў дастаўлены ў бальніцу для агляду, той паказаў 3.40 праміле алкаголю.

Парушальнік не меў права кіравання транспартнымі сродкамі (пазбаўлены ў 2019 годзе). Складзена некалькі пратаколаў, па адным з іх штраф да 50 базавых, па другім да 100 базавых, яшчэ па адным — 25.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера