Знайсці
01.02.2021 / 12:30РусŁacБел

Памёр адзін з заснавальнікаў гурта The Animals Хілтан Валентайн

Гурт стаў шырока вядомы за свой хіт House of the Rising Sun, напісаны ў 1964 годзе. Песня была на вяршыні чартаў у Вялікабрытаніі і ЗША.

Хілтан Валентайн, стваральнік культавага ўступнага рыфу да House of the Rising Sun, памёр у 77 гадоў.

Гітарыст Хілтан Валентайн быў заснавальнікам гурта The Animals разам з вакалістам Эрыкам Бёрдэнам, бас-гітарыстам Час Чандлерам, клавішнікам Аланам Прайсам і барабаншчыкам Джонам Сцілам. Гурт быў створаны ў 1963 годзе ў Вялікабрытаніі.

Гурт таксама славіцца кампазіцыямі Don’t let me be misunderstood і We gotta get out of this place.

Першапачатковы склад гурта распаўся ў канцы 60-х, пасля чаго Хілтан Валентайн пачаў сольную кар’еру. Музыка выпусціў свой сольны альбом All in your head у 1969 годзе.

The Animals трапілі ў Залу славы рок-н-рола ў 1994 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера