Знайсці
28.01.2021 / 14:09РусŁacБел

У 2020 годзе самым прадаваным аўтамабілем у свеце стала «Таёта»

Аўтамабілі японскага канцэрна «Таёта» абагналі па папулярнасці свайго галоўнага канкурэнта — нямецкага вытворцу «Фальксваген».

Wikimedia Commons

Апошні раз японскі канцэрн узначальваў сусветны рэйтынг па продажах машын у 2015 годзе.

Паводле вытворцы, у 2020 годзе Toyota, а таксама вытворцы Daihatsu Motor і Hino Motors, якія ўваходзяць у групу кампаній, прадалі 9,53 мільёна аўтамабіляў, што на 11,3% менш, чым у 2019-м. гэта першае зніжэнне сусветных продажаў для канцэрна за апошнія пяць гадоў і першае канкрэтна для Toyota за 10 гадоў.

«Фальксваген» летась прадаў блізу 9,3 млн аўтамабіляў, паведаміў вытворца ў сярэдзіне студзеня. Гэта на 15,2% менш, чым годам раней.

Японская марка да канца 2020 года выйшла на рэкордны ўзровень вытворчасці за ўсю гісторыю кампаніі, нягледзячы на негатыўны ўплыў каранавіруса і прыпыненне працы заводаў. Вытворчасць удалося нарасціць у асноўным дзякуючы павелічэнню попыту ў Кітаі, чыя эканоміка хутчэй за іншых аднаўляецца ад пандэміі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера