Знайсці
28.01.2021 / 12:17РусŁacБел

Макей пра «лагеры для востракапытных»: Не веру фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады

Міністр замежных спраў не верыць «выдумкам і фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады».

Так Уладзімір Макей пракаментаваў Tut.by аўдыязапіс, на якім чалавек з голасам экс-кіраўніка ГУБАЗіК, а сёння намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова, расказвае пра ідэю будаваць лагеры «для востракапытных» — тых, хто асуджаны па палітычных артыкулах.

Макей заявіў, што, як дыпламат, прывык давяраць канкрэтным фактам і аргументаванай інфармацыі.

— Я разумею, што можна, як у нас цяпер модна, не давяраць аргументаванай інфармацыі, афіцыйным звесткам, але ведаючы, як паводзяць сябе розныя тэлеграм-каналы і якую інфармацыю даводзяць да нашых еўрапейскіх заходніх партнёраў апаненты ўлады, я павінен сказаць, што я абсалютна не веру тым выдумкам і фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады. Таму, перш чым прыводзіць нейкія выдуманыя факты і інфармацыю, трэба дэталёва разабрацца ў іх, — заявіў Макей.

Кіраўнік МЗС дадаў: ён не схільны сцвярджаць, што ў Беларусі ўсё ідэальна, ёсць над чым працаваць, ёсць што ўдасканальваць, але падобнага роду рэчы, на думку Макея, павінны адбывацца не пад дыктоўку знешніх куратараў, не пад ціскам вуліцы, не праз рэвалюцыю, якая нясе толькі кроў і слёзы, а ў рамках закона.

— Можа быць, гэта зойме больш часу — удасканаленне і развіццё грамадства і дзяржавы, можа быць, спатрэбіцца больш намаганняў, але разбурыць сёння можна ў момант усё, да фундамента, што было дасягнута за ўсю папярэднюю 30-гадовую гісторыю нашай незалежнасці. Хто ствараць будзе і якім чынам мы будзем ствараць новую дзяржаву на руінах разбуранага — адказу ад апанентаў улады я, на жаль, да гэтага часу не пачуў. Санкцыі, прыбраць, знішчыць, змесці і гэтак далей і да таго падобнае. Ведаеце, сёння я называю гэта бясчынствуючая дэмакратыя, я ведаю, што пасля гэтага шэраг выпадаў у мой адрас будзе гучаць…

Але ведаючы многіх людзей, якія знаходзяцца там, за мяжой, ведаючы, што яны кажуць і што прапануюць у дачыненні да Беларусі і беларускага народа, я перакананы, што ў выпадку прыходу такіх уладаў да ўлады, гэта будзе фашыствуючая дэмакратыя, — заявіў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930