Знайсці
28.01.2021 / 11:06РусŁacБел

«Завязалася бойка, адзін з міліцыянтаў зваліўся на асфальт». У Гомелі пачаўся закрыты суд над Аляксеем Губічам

У Гомельскім абласным судзе 28 студзеня распачаўся суд над 24-гадовым Аляксеем Губічам, якога вінавацяць па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Судовае пасяджэнне зрабілі закрытым, нікога апроч удзельнікаў працэсу і сведкаў не пусцілі ў залу, піша spring96.org.

Вядома, што 20 верасня Аляксей удзельнічаў у Маршы справядлівасці. У хлопца быў з сабой бел-чырвона-белы сцяг.

«У раёне цырка АМАП пачаў разганяць пратэстоўцаў, завязалася бойка», — распавядала маці Аляксея Наталля.

Паводле пастановы, якую падпісаў старшы следчы Аляксандр Шчаглоў, падазраваны 20 верасня, паміж 15:00 і 15:30, на скрыжаванні вуліц Савецкай і Пушкіна ў Гомлі здзейсніў гвалт у дачыненні да інспектара крымінальна-выканаўчай інспекцыі Паўла Шапавалава.

У прыватнасці, Губіч спачатку нанёс «нявыяўленым чынам адзін удар па задняй паверхні правай нагі» Шапавалава.

«Калі ў выніку дадзенага ўдару Шапавалаў П. А. упаў на зямлю і схапіў Губіча А. В. за ногі, таксама паваліўшы яго на зямлю, апошні, працягваючы свае злачынныя дзеянні, вырваў з захопу свае ногі і нанёс імі не менш за два ўдары па галаве Шапавалава П. А., прычыніўшы яму сінякі і раны на галаве, якія адносяцца да цялесных пашкоджанняў, што не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя або нязначную ўстойлівую страту працаздольнасці», — гаворыцца ў пастанове.

Аляксей знаходзіцца ў СІЗА Гомля з 20 кастрычніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера