Знайсці
28.01.2021 / 10:31РусŁacБел

У судзе Першамайскага раёна затрыманы ўладальнік крамы «Мой модны кут» Валерый Есіпёнак. Ён прыйшоў на суд над жонкай

У судзе Першамайскага раёна Мінска сёння затрыманы ўладальнік крамы «Мой модны кут» Валерый Есіпёнак.

Ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі, паведамляюць праваабаронцы.

Алена Есіпёнак была затрыманая 26 студзеня. Перад гэтым у краму прыходзіла праверка з МНС. Супрацоўнікі выпісалі прадпрымальнікам кучу парушэнняў, яны павінны былі зачыніцца для іх ліквідацыі. 

«Сёння [у аўторак] я паехаў даваць паказанні ў Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а мне паведамілі, што жонку затрымалі проста ў краме. Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры, расказалі, што Алена пыталася ў тых, хто яе затрымліваў: «За што вы мяне забіраеце?» Адказалі, што нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі. Пры гэтым у нас канфіскавалі рэчы з Пагоняй. Яе павезлі ў Савецкае РУУС», — расказваў 26 студзеня «НН» уладальнік крамы.

Алену пачалі судзіць 27 студзеня, але за адзіночны пікет паводле ч.1 арт. 23. 34, які яна нібыта праводзіла 26 студзеня на праспекце Незалежнасці, 58. Па гэтым адрасе размяшчаецца ГЦ «Маскоўска-Венскі», дзе і працуе крама «Мой модны кут».

Сведка — міліцыянт Громаў сцвярджаў, што Алена пікетавала 20-30 хвілін. Суддзя Аляксандр Воўк абвясціў перапынак, каб атрымаць відэа, якое дакажа, што ў гэты час яна знаходзілася ў краме.

Пасля перапынку, 28 студзеня, на працэс прыйшоў уладальнік крамы — Валерый Есіпёнак, яго затрымалі да пачатку пасяджэння. Яму сказалі, што ў дачыненні да яго праводзіцца праверка. Есіпёнак паспеў перадаць адвакату Алены відэа, якое даказвае яе невінаватасць.

Суддзя Воўк адправіў справу Алены на дапрацоўку. Але невядома, ці вызваляць яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930