Знайсці
28.01.2021 / 08:57РусŁacБел

У Маладзечне пакупнік у краме скраў кнігу скаргаў і можа атрымаць два гады зняволення

Здарэнне адбылося ў адным з супермаркетаў на вуліцы Вялікі Гасцінец.

Пакупнік у аддзеле кулінарыі абурыўся, што на прылаўку ляжаў цэннік на тавар, а самой прадукцыі не было, паведамляе «Рэгіянальная газата».

Мужчына папрасіў даць кнігу скаргаў. Аднак атрымаўшы яе, ён не стаў пісаць водгук на месцы, а працягнуў хадзіць па краме. Паклаўшы кнігу ў сумку, панёс з сабой.

Работнікі магазіна звярнуліся ў міліцыю. Тыя выявілі, што гэта быў 50-гадовы мужчына. Спачатку ён казаў, што пакінуў кнігу ў кошыку. Пазней сказаў, што работнікі магазіна некарэктна з ім размаўлялі, таму ён вырашыў напісаць заўвагу дома. Але пасля перадумаў і схаваў кнігу скаргаў за батарэяй у пад’ездзе.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваны на падставе частцы 1 артыкула 377 КК «Крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў», санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930