Знайсці
27.01.2021 / 23:10РусŁacБел

Асноўнае за 27 студзеня: Расследаванне па факце смерці Бандарэнкі, заявы МЗС Расіі па Беларусі, чарговы поспех «Возера радасці»

«Алкаголем не пахне наогул»: BYPOL апублікаваў расследаванне па факце смерці Рамана Бандарэнкі. У тым ліку білінг Наталлі Эйсмант

Ініцыятыва BYPOL апублікавала расследаванне па факце смерці Рамана Бандарэнкі. Што ў ім новага і важнага? Называюцца прозвішчы канкрэтных сілавікоў, якія знаходзіліся ў той вечар на плошчы Пераменаў. Таксама публікуецца выпіска з іх білінгаў, а таксама білінг Дзмітрыя Баскава, Наталлі Эйсмант і Ганны Эйсмант. З дакументаў вынікае, што ўсе яны таксама былі на плошчы Пераменаў.

Ганна Эйсмант: «Я была ў жывым эфіры Панарамы, а не на плошчы Перамен». Але што кажа білінг?

Тэлевядучая Ганна Эйсмант адрэагавала на расследаванне «Байпола» пра смерць Рамана Бандарэнкі.

МЗС Расіі: У Беларусі выспелі змены палітычнага ладу

Супраць уладаў Беларусі і Расіі «развязаная інфармацыйная вайна з выкарыстаннем сучасных сродкаў і метадаў маніпулявання грамадскім меркаваннем у мэтах радыкалізацыі пратэсных выступаў». Пра гэта заявілі ў сераду ў МЗС Расіі.

Фільм «Возера радасці» трапіў у лонгліст прэміі «Оскар»

Фільм «Возера радасці», зняты па ўрыўку з аднайменнага рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча, трапіў у лонгліст кінапрэміі «Оскар». Пра гэта паведаміў галоўны рэжысёр карціны Аляксей Палуян.

Вынікі адбору будуць абвешчаныя 8 лютага.

Атручальнікаў Навальнага падазраюць у забойстве яшчэ трох людзей

Bellingcat і The Insider апублікавалі новае расследаванне, праведзенае супольна з Der Spiegel, пра групу супрацоўнікаў ФСБ, якая, паводле звестак журналістаў, можа быць датычная не толькі да атручвання Аляксея Навальнага, але і да забойстваў журналіста Цімура Куашава, актывіста Руслана Магамедрагімава і лідара руху «Новая Расія» Мікіты Ісаева.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера