Знайсці
27.01.2021 / 17:31РусŁacБел

МЗС Расіі: У Беларусі выспелі змены палітычнага ладу

Супраць уладаў Беларусі і Расіі «развязаная інфармацыйная вайна з выкарыстаннем сучасных сродкаў і метадаў маніпулявання грамадскім меркаваннем у мэтах радыкалізацыі пратэсных выступаў». Аб гэтым заявілі ў сераду ў МЗС Расіі.

«Не сумняваемся, што мудры беларускі народ зможа супрацьстаяць гэтаму ўмяшанню і ціску звонку, самастойна вызначыць уласную будучыню і разбярэцца, хто яму сапраўдны сябар і «ўсесезонны» саюзнік, а хто гатовы лёгка ахвяраваць яго дабрабытам і стабільнасцю ў пагоні за геапалітычнай выгадай», — заявілі ў дыпламатычным ведамстве.

«Безумоўна, у рэспубліцы выспелі пэўныя змены палітычнага ладу, і беларускія ўлады ўзялі курс на яго мадэрнізацыю, — працягнулі ў міністэрстве. — Наколькі мы разумеем, падчас шостага Усебеларускага народнага сходу, запланаванага на 11-12 лютага 2021 года, будуць абмяркоўвацца ключавыя напрамкі сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны на будучую пяцігодку».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера