Знайсці
27.01.2021 / 15:15РусŁacБел

Пяскоў пра акцыі пратэсту: Тых, хто падтрымлівае Пуціна, непараўнальна больш

Удзельнікі акцый пратэсту ў Расіі складаюць «нязначную колькасць людзей» у параўнанні з тымі, хто падтрымлівае і галасуе за Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне «Медузы», ці працягваюць у Крамлі лічыць пратэст малаколькасным.

Ёсць тыя, хто негатыўна ставіцца, і ёсць тыя, хто падтрымліваюць Пуціна. І тых, хто падтрымлівае Пуціна, непараўнальна больш, чым тых, хто гэтага не робіць.

Але і тыя, і іншыя з'яўляюцца грамадзянамі Расіі, і мы з павагай ставімся да пунктаў гледжання і тых, і іншых. Натуральна, большасць імпануе больш.

Гаворачы аб палітычных лозунгах пратэсных акцый, ён заявіў наступнае: «Стаўленне да кіраўніка дзяржавы, калі гэта не звязана з нейкімі абразлівымі выпадамі, яно выказваецца падчас галасавання на выбарах. І вось гэта вось менавіта тое стаўленне, рэакцыя на якое можа мець нейкія легітымныя вынікі.

Але калі выказваць гэтае стаўленне, разбіваючы машыны і кідаючыся чымсьці ў паліцэйскіх, то, вядома, мы да гэтага ставімся вельмі негатыўна».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера