Знайсці
27.01.2021 / 14:08РусŁacБел

У Лідзе доктар прыехаў на выклік да забойцы свайго бацькі

Выпадак адбыўся ў жніўні мінулага года, але вядома пра яго «Лідскай газеце» стала толькі цяпер.

Нядаўна Гродзенскім абласным судом разглядалася крымінальная справа ў дачыненні да 61-гадовага жыхара Ліды, які абвінавачваўся ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю.

Раніцай 16 жніўня паміж ім і яго знаёмым адбыўся канфлікт пасля сумеснага распіцця спіртнога. Мужчына нанёс таварышу драўлянай палкай і штыкавой рыдлёўкай не менш за 33 удары па розных частках цела. Біў у тым ліку і па галаве. 56-гадовы пацярпелы памёр на месцы.

Падазраваны ў той жа дзень быў затрыманы, а на наступны дзень, ужо ў ІЧУ, яму стала дрэнна. Супрацоўнікі выклікалі брыгаду хуткай, якая аказала затрыманаму неабходную медыцынскую дапамогу. На наступны дзень мужчына быў шпіталізаваны ў кардыялагічнае аддзяленне Лідскай бальніцы.

Як стала вядома, доктар, які ўваходзіў у склад брыгады хуткай дапамогі, быў сынам забітага. Адпраўляючыся на выклік, доктар ужо ведаў, каму трэба аказаць дапамогу, але не адмовіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930