Знайсці
27.01.2021 / 12:57РусŁacБел

У трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі дыягнаставалі каранавірус

Заслужаны трэнер Беларусі праходзіць лячэнне ў адной з бальніц Мінска.

Фота Дзмітрыя Брушко

70-гадовы Мікалай Казека — нязменны галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле з 1993 года.

У жніўні ён выказаўся супраць гвалту і фальсіфікацый, а ў верасні быў пазбаўлены імянной стыпендыі, у лістападзе яго не ўзялі на збор нацыянальнай каманды па фрыстайле.

Сярод падпісантаў звароту былі таксама зорныя выхаванцы Мікалая Іванавіча — Аляксандра Раманоўская і Ганна Гуськова, нагадвае Tut.by

Вучні Мікалая Казекі заваявалі толькі на зімовых Алімпійскіх гульнях сем медалёў рознай вартасці, у тым ліку чатыры залатыя.

На гэтых выходных у Раўбічах павінен прайсці этап Кубка свету па фрыстайле. Спаборніцтвы пройдуць 30 і 31 студзеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера