Знайсці
27.01.2021 / 12:17РусŁacБел

Менеджараў МЗКЦ, МТЗ, БелАЗа абвінавачваюць у атрыманні хабараў ад расіянаў

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да службовых асобаў буйных беларускіх прадпрыемстваў. Яны абвінавачваюцца ў атрыманні хабараў за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СК. Крымінальная справа была заведзена 24 снежня па матэрыялах ГУБАЗіК.

Паводле следства, кіраўнікі сярэдняга звяна МЗКЦ, Мінскага электратэхнічнага завода імя Казлова, Кавальскага завода цяжкіх штамповак, ААТ «БелАЗ — кіруючая кампанія холдынгу БелАЗ-холдынг» і МТЗ 22-23 снежня атрымалі ад прадстаўніка расійскага прадпрыемства ў якасці хабару грошы памерам ад 50 да 250 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна ад 1700 да 8500 беларускіх) за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, службовыя асобы атрымалі ўзнагароду за дзеянні, звязаныя з закупкамі беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі, у тым ліку якая мае тэхнічныя адхіленні», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Па крымінальнай справе былі затрыманыя сем супрацоўнікаў названых прадпрыемстваў. Усе яны прызналі факт атрымання грошай і супрацоўнічаюць са следствам. У цяперашні час да пяці з іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, да дваіх — заклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930