Знайсці
27.01.2021 / 15:01РусŁacБел

Ісландскаму электрыку зрабілі першую ў свеце аперацыю па трансплантацыі абедзвюх рук і плячэй

Два дзесяцігоддзі таму ісландскі электрык атрымаў цяжкія траўмы ў выніку няшчаснага выпадку. 

Фота Depositphotos.com

Дактары сцвярджаюць, што пакуль незразумела, наколькі ў канчатковым выніку адновіцца рухомасць рук 48-гадовага Фелікса Грэтарсана. Аперацыя была праведзена ў пачатку студзеня ў французскім горадзе Ліёне, паведамляе The Telegraph.

«Калі ён будзе здольны згінаць локаць, гэта зменіць яго жыццё», — адзначыў на прэс-канферэнцыі Арам Газаран, вядучы хірург аперацыі.

12 студзеня 1998 года Фелікс Грэтарсан працаваў на высакавольтнай лініі электраперадач. Раптам хваля напружання 11 000 вольт абпаліла яго рукі і скінула на заледзянелую зямлю. Электрык атрымаў шматлікія пераломы і ўнутраныя пашкоджанні. На працягу трох месяцаў ён знаходзіўся ў коме, падчас якой дактары былі вымушаныя ампутаваць яго абедзве рукі. Фелікс Грэтарсан перанёс яшчэ некалькі аперацый, у тым ліку перасадку печані.

Каб знайсці адпаведных донараў, спатрэбілася некалькі гадоў, а ў падрыхтоўцы да аперацыі агулам удзельнічалі не менш за 50 медыцынскіх работнікаў. Падчас аперацыі працавалі чатыры хірургічныя брыгады, каб мінімізаваць час трансплантацыі ад донара да рэцыпіента.

Праз 9 дзён пасля аперацыі дактары не выявілі сур’ёзных ускладненняў. І хоць пацыенту яшчэ далёка да таго, каб пачаць рухаць рукамі, Фелікс Грэтарсан задаволены вынікам. «Гэта была яго самая вялікая мара», — адзначае жонка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930