Знайсці
27.01.2021 / 11:57РусŁacБел

«Алкаголем не пахне наогул»: апублікавана расследаванне па факце смерці Рамана Бандарэнкі. У тым ліку білінг Наталлі Эйсмант

Ініцыятыва BYPOL апублікавала расследаванне па факце смерці Рамана Бандарэнкі. Што ў ім новага і важнага? Называюцца прозвішчы канкрэтных сілавікоў, якія знаходзіліся ў той вечар на плошчы Пераменаў. Таксама публікуецца выпіска з іх білінгаў, а таксама білінг Дзмітрыя Баскава, Наталлі Эйсмант і Ганны Эйсмант. З дакументаў вынікае, што ўсе яны таксама былі на плошчы Пераменаў.

BYPOL апісвае стан Рамана пры паступленні ў аддзяленне міліцыі: ён ужо быў у цяжкім стане, не мог размаўляць. З Цэнтральнага РУУСа пазванілі ў хуткую дапамогу ў 23:04 12 лістапада. Дзяжурны паведаміў медыкам пра моцна п'янага чалавека — такую інфармацыю ён атрымаў ад амапаўцаў, якія прынеслі Рамана Бандарэнку.

Але ўжо ў наступным званку міліцыянер удакладняе, што паху алкаголю няма зусім.

Медыкі забралі Бандарэнку ў крытычным стане і не маглі рабіць паўнавартасную аперацыю, бо ён бы яе не перанёс.

З апублікаваных матэрыялаў вынікае, што прычынай смерці Рамана Бандарэнкі стала «траўматычнае субдуральнае кровазліццё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930