Знайсці
27.01.2021 / 10:30РусŁacБел

Вынеслі прысуд мінчуку, якога абвінавачвалі ў нападзе на супрацоўніка АМАПа — 5 гадоў калоніі

27 студзеня суддзя Марына Запаснік вынесла прысуд 32-гадоваму мінчуку Віктару Барушку — яго абвінавачвалі ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПа. Пракурор запатрабаваў для яго пяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такое ж рашэнне і прыняў суддзя.

Фота Сяргея Сацюка, naviny.by

На абвяшчэнне прысуду прыйшло каля 40 чалавек. Суд прызнаў Віктара Барушку вінаватым і прызначыў запатрабаванае пракурорам пакаранне — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе Tut.by.

Справу аб нападзе на супрацоўніка АМАПа і нанясенні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў разглядалі ў судзе Ленінскага раёна. Працэс вяла суддзя Марыя Запаснік, дзяржабвінавачанне прадстаўляў Аляксандр Рамановіч, абарону — Наталля Яфімчык.

З 18 кастрычніка 2020 года ён знаходзіўся пад вартай. У той дзень яго затрымалі на Партызанскім праспекце пасля нядзельнага маршу. Наступныя 12 дзён ён правёў у рэанімацыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. На судзе Віктар Барушка заявіў аб збіцці і здзеках, якія адбываліся з ім пасля затрымання:

— Білі, дубінку ў д… засоўвалі. Пасля гэтага я правёў дванаццаць дзён у рэанімацыі БХМД. Ногі былі такія апухлыя, што не мог зняць джынсы. Калі мяне білі, я зберагаў левую нагу. Мне мянялі звязкі на левай назе, я не мог ёю ўдарыць, — заявіў мужчына.

Сваю віну Віктар Барушка не прызнаў. Ён настойваў на тым, што 18 кастрычніка ішоў з пратэснага маршу; калі ўбачыў сілавікоў, пачаў уцякаць. Неўзабаве яго збілі з ног — і разам з байцом АМАПа ён упаў на зямлю. У выніку апошні атрымаў пералом вялікай галёначнай косткі правай нагі, што адносіцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Пацярпелы супрацоўнік АМАПа быў засакрэчаны. На судзе ён выступаў пад несапраўдным імем Івана Волахава. Падчас апытання ў шпіталі ён расказваў, што атрымаў траўму падчас сутыкнення. На судзе заявіў, што абвінавачаны нанёс яму ўдар нагой, што і пацягнула пералом.

Тры месяцы пацярпелы правёў на бальнічным, два з паловай — у гіпсе. Сваю маральную шкоду ён ацаніў у 6 тысяч рублёў, палову з якіх паабяцаў аддаць на дабрачыннасць. Яшчэ 351 рубель пацярпелы «Волахаў» выдаткаваў на лячэнне.

Нягледзячы на тое, што Віктар Барушка сваю віну не прызнаў, яго сваякі пералічылі 3 тысячы рублёў на дабрачынны рахунак дзіцячага дома, таксама яны далі абавязацельства пакрыць маральную шкоду пацярпеламу і выдаткі на лячэнне.

Абапіраючыся на гэта, пракурор Аляксандр Рамановіч запатрабаваў палову ад магчымага максімальнага тэрміну па дадзеным артыкуле — 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930