Знайсці
27.01.2021 / 07:59РусŁacБел

Шэсць краін далучыліся да санкцый ЕС супраць лукашэнкаўцаў

Гаворка ідзе аб Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйне і Нарвегіі.

«Краіны-кандыдаты [на ўступленне ў ЕС] Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, а таксама дзяржавы еўрапейскай зоны свабоднага гандлю — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія — далучыліся да рашэння Рады ЕС аб увядзенні санкцый супраць Беларусі. Яны забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі гэтаму рашэнню Рады», — гаворыцца ў пашыранай у аўторак заяве замежнапалітычнай службы ЕС.

Еўрасаюз ужо ўвёў тры пакеты санкцый супраць Мінска, меры закранулі 84 прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны, у тым ліку Аляксандра Лукашэнку і прадстаўнікоў сілавых структур. Усім ім забаронены ўезд у ЕС, іх рахункі ў еўрапейскіх банках, калі будуць выяўленыя, падлягаюць замарозцы. Санкцыі таксама ўведзеныя супраць 7 юрыдычных асоб, у іх ліку Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Мінскі завод колавых цягачоў, ААТ «140-ы рамонтны завод», кампаніі «Белтэхэкспарт», «Сінезіс» і Dana holdings.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера