Знайсці
27.01.2021 / 07:39РусŁacБел

Байдэн падчас размовы з Пуціным згадаў пра Навальнага і Украіну

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у аўторак пагутарыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Гэта была першая размова Байдэна з расейскім лідэрам з моманту ўступленьня новага прэзыдэнта на пасаду, піша «Радыё Свабода».

Як адзначаецца ў паведамленьні прэс-сакратара Белага дома Джэн Псакі, падчас размовы прэзыдэнт Байдэн выказаў заклапочанасьць шэрагам крокаў расійскіх уладаў, уключаючы заключэньне пад варту крытыка Крамля Аляксея Навальнага.

У размове з Пуціным Байдэн таксама падкрэсьліў, што яго адміністрацыя вывучае маштабную кібэратаку на амэрыканскі ўрад SolarWinds, у якой падазраюць расейскіх хакераў, і сьцьвярджэньні аб тым, што Расея прапаноўвала талібам грашовую ўзнагароду за забойства амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане.

Па словах Псакі, сярод пытаньняў, закранутых у ходзе размовы, была прапанова Байдэна аб прадаўжэньні тэрміну дзеяньня дагавора СНВ-3 на пяць гадоў.

Яна таксама адзначыла, што прэзыдэнт выказаў рашучую падтрымку сувэрэнітэту Украіны «перад абліччам расейскай агрэсіі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930