Знайсці
26.01.2021 / 18:08РусŁacБел

«Беларусьфільм» зрабіў першы ў сваёй гісторыі поўнаметражны мультфільм — і ён заснаваны на кнізе Давыдзькі

Да экранізацыі казкі Генадзя Давыдзькі «Зоркі сёмага неба» рэжысёр Алена Турава прыступіла яшчэ ў 2017-м. Так атрымаўся адзіны ў сваім родзе беларускі поўнаметражны мюзікл, маляваных герояў якога агучылі айчынныя артысты, піша sb.by. Мноства роляў агучыла сама Алена Турава.

Бард Анатоль Длускі ў вобразе Люлечкі, акцёр Дзмітрый Пусцільнік у ролях Страху і Астролага і Тэа, які праспяваў за ката Мурмота. Казачным феям свой голас падарыла спявачка і паэтка Вольга Рыжыкава.

Аўтару кнігі Генадзю Давыдзьку ідэя перанакіраваць яго творчую фантазію ў музычнае рэчышча падалася вельмі сімпатычнай. Больш за тое, на першым этапе працы ён асабіста браў удзел у распрацоўцы сцэнара.

Музыку да будучага мультфільма прапанавалі напісаць чатыром аўтарам. Больш за ўсё стваральнікам «Зорак…» спадабаліся мелодыі Леаніда Шырына. Аўтарам слоў усіх кампазіцый стала сама рэжысёр Турава. 

Фільм складаецца з 5 частак, кожная па 13 хвілін. Калі ўсё складзецца ўдала, то мультыплікацыйны фільм можна будзе ўбачаць ужо падчас вясновых школьных канікул.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930