Знайсці
26.01.2021 / 17:29РусŁacБел

Як перадаць вестачку палітвязню, калі лісты і тэлеграмы не даходзяць? Ёсць надзейны спосаб

Надзейным спосабам перадаць вестку палітвязням і падтрымаць іх матэрыяльна падзялілася Ірына Халіп. 

Лісты палітвязням часта не даходзяць. Гэта адзін са старых добрых метадаў ціску: ты сядзіш, сукамернікі атрымліваюць лісты, а табе нічога не прыносяць. А потым яшчэ начальнік СІЗА выкліча і скажа задуменна, гледзячы ў столь: «Так-а-а, а пра вас усе даўно забыліся…» Але выхад ёсць.

Могуць не перадаць ліст, тэлеграму, могуць забараніць перадачы, могуць не пусціць адваката. Але грашовыя пераводы — адзінае, што заўсёды дойдзе. І вертухай абавязкова суне ў кармушку квітанцыю, на якой зняволены павінен распісацца. Дык вось, на той квітанцыі заўсёды прапісанае прозвішча адпраўніка. І вязень дакладна атрымае ад вас гэтае прывітанне.

Памятаю, калі я сядзела без лістоў, без адваката, без адзінай вестачкі з волі, мне прынеслі першую такую квітанцыю, адпраўленую Максам Вінярскім. І адразу стала лягчэй: усё ў парадку, памятаюць, змагаюцца за наша вызваленне, мы пераможам. Сёння за кратамі па крымінальным абвінавачванні ўжо сам Макс Вінярскі. Не ўпэўненая, што да яго дойдуць лісты, але грашовыя пераводы дойдуць. Таму давайце адпраўляць палітзэкам пераводы. Хай самыя маленькія сумы, 5—10 рублёў. Галоўнае — гэта прозвішча адпраўніка ў квітанцыі. Ну і для атаваркі таксама не лішнім будзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930